Знайсці
23.02.2021 / 16:33РусŁacБел

Італьянскі забудоўшчык разбірае краны і сыходзіць, амбіцыйная будоўля «Газпрам-цэнтра» прыпыненая

Мы ўжо згадвалі драматычнае ўзвядзенне «Газпрам-цэнтра» ў Мінску, якім займаецца «Газпрам Трансгаз Беларусь». 

Будоўля пачалася ў 2013 годзе на месцы спецыяльна знесенага для гэтага аўтавакзала «Маскоўскі».

Чакалася, што ўжо ў 2020-м «Газпрам-цэнтр» стане самым высокім з функцыянуючых будынкаў сталіцы, але рэальныя вынікі 7 год работы абмежаваны фундаментам і невялікім каркасам пары ніжніх паверхаў.

 

Чытайце: «Газпрам» будзе прасіць Лукашэнку працягнуць будаўніцтва «Газпрам-цэнтра» да канца 2024. А здаць меліся сёлета

Выглядае, на дадзены момант будоўля ўвогуле спынена.

Як вядома «Нашай Ніве», з будоўлі са скандалам сыходзіць генеральны падрадчык, італьянская фірма Codest.

Ужо візуальна бачна, як забудоўшчык згортвае дзейнасць: будаўнічых кранаў засталося ўсяго два, і іх чакае лёс іншых — забудоўшчык разбірае іх і звозіць, бо плаціць за арэнду такой дарагой тэхнікі няма сэнсу, калі нічога не робіцца.

Рабочых на ўзвядзенні комплексу не відаць.

Як нам вядома, персанал італьянцы пераводзяць на аб'екты кампаніі ў Расіі і на будоўлю на вуліцы Янкі Купалы, дзе на месцы былой ВДНГ узводзіцца гатэль. 

Ясна таксама, што і паміж іншымі выканаўцамі, замоўцамі і кантралёрамі назбіраліся крытычныя непаразуменні: нам вядома аб непрацягненні кантракта з інжынернай кампаніяй, аб пэўных супярэчнасцях з праектным інстытутам. 

Атрымаць аператыўны каментар ад прэс-сакратара «Газпрам Трансгаз Беларусь» не ўдалося, таму што, як патлумачылі ў офісе, ён працуе дыстанцыйна, а на сайце пры гэтым указаны гарадскі офісны тэлефон. 

Нам абяцалі праясніць лёс будоўлі пазней. 

Арцём Гарбацэвіч, фота Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031