Знайсці
23.02.2021 / 13:32РусŁacБел

Алексіевіч: Час ідэалізму прайшоў

Такую думку нобелеўская лаўрэатка выказала ў інтэрв'ю «Народнай волі». 

Фота Надзеі Бужан

Па словах пісьменніцы, у сённяшніх умовах «трэба працаваць, адваёўваць тое, што называецца шэрай зонай: заваёўваць людзей, якія яшчэ не абралі, на чыім яны баку, якія пакуль не ўдзельнічаюць у палітычным жыцці. Браць правільную інтанацыю, адмовіцца ад лаянкавага і абразлівага тону. Хоць, вядома, часам іншых слоў не знаходзіцца… але спрабаваць пераконваць гэтых людзей неабходна».

Святлана Алексіевіч лічыць, што калі мы «зноў «заснём», гэта можа быць надоўга».

Сённяшнюю сітуацыю яна называе «маўчанне перад выбухам». «Яно можа быць доўгім, так … некалькі гадоў. Нічога нельга сёння прагназаваць, як яно ўсё будзе».

«Што тычыцца знешняй палітыкі, гэтыя лідары [Ціханоўская і Латушка] зрабілі шмат і працягваюць працаваць, рабіць. Я сустракалася з імі, але выкажу такую думку: нам могуць крыху дапамагчы з-за мяжы, але дамагчыся перамогі можам толькі мы самі. (…) Вось што цяпер павінен рабіць, здавалася б, Лукашэнка? Ён павінен шукаць згоды ў грамадстве. Ён павінен ісці на размову, шукаць перагаворшчыка, сам станавіцца ім».

На думку нобелеўскай лаўрэаткі, «час ідэалізму прайшоў, вясна запатрабуе ад нас жорсткага рэалізму. Патрэбныя сур'ёзныя палітыкі».

Пры канцы інтэрв'ю Святлана Алексіевіч сказала, што плануе вярнуцца ў Беларусь (яна ад восені знаходзіцца ў Нямеччыне) ужо вясной 2021-га і марыць пра тое, што гэта ўжо будзе «новая краіна».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера