Знайсці
23.02.2021 / 11:17РусŁacБел

Галоўчанка: У 2020 годзе беларуская эканоміка сутыкнулася з беспрэцэдэнтным ціскам як знутры, так і звонку

Але ўстойлівая праца была забяспечана, заявіў прэм'ер-міністр падчас пасяджэння Саўміна, піша БелТА.

БелТА

«Нягледзячы на беспрэцэдэнтны ціск як знешніх, так і ўнутраных фактараў, у 2020 годзе забяспечана ўстойлівая праца эканомікі.

Кіраўніком дзяржавы былі падтрыманы прапановы ўрада, і ў другой палове года аказвалася сістэмная падтрымка прадпрыемствам рэальнага сектара эканомікі, бізнэсу і канкрэтным работнікам камерцыйных і бюджэтных арганізацый. Агульная сума такой падтрымкі склала больш за 2 млрд рублёў. ва ўмовах дэфіцыту бюджэту, выканання абавязкаў па дзярждоўгу гэта беспрэцэдэнтная падтрымка. У выніку ўдалося забяспечыць бесперабойную працу прадпрыемстваў, цалкам аднавіць аб'ёмы дабаўленай вартасці ў апрацоўчай прамысловасці і, самае галоўнае, захаваць працоўныя калектывы», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён дадаў, што ў мінулым годзе таксама забяспечана павышэнне ўзроўню дабрабыту насельніцтва.

«На працягу года ўстойліва рос заробак, у снежні ён дасягнуў амаль 1500 рублёў, забяспечаны апераджальны рост даходаў у бюджэтнай сферы, у першую чаргу ў дактароў і настаўнікаў. Мэтавы арыенцір выкананы, суадносіны заробку бюджэтнікаў з сярэднім па краіне склалі 80,4%. Практычна цалкам вырашылі задачу па зніжэнні колькасці арганізацый з заробкам менш за 500 рублёў. За мінулы год іх колькасць знізілася больш чым у 18 разоў», — адзначыў прэм'ер.

Ён распавёў, што захавана макраэканамічная збалансаванасць, а станоўчае сальда знешняга гандлю за 2020 год склала больш як $1,9 млрд, ці 3,2% да ВУП.

«За ўсю гісторыю суверэннай Беларусі гэта максімальны паказчык у абсалютным вылічэнні. Прычым найбольшы яго прырост склаўся ў II паўгоддзі, у тым ліку за кошт аднаўлення аб'ёмаў экспарту тавараў», — звярнуў увагу Раман Галоўчанка.

«Разам з тым адной з сур'ёзных праблем, якую мы сёння павінны прадметна абмеркаваць, з'яўляецца высокая пазыковая нагрузка на рэальны сектар эканомікі.

Па выніках 2020 года сумарная запазычанасць арганізацый склала амаль 160 млрд і у параўнанні з пачаткам года вырасла на 19%.

У мэтах ліквідацыі так званага даўгавога навесу ўрадам даведзены да выканання паслядоўны план дзеянняў», — рэзюмаваў прэм'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930