Знайсці
23.02.2021 / 11:04

«Выкрыкваў лозунгі, узнімаў рукі, знаходзіўся ў першых шэрагах»: 20-гадовага пакаралі трыма гадамі 

Суд Ленінскага раёна пакараў палітзняволенага антыфашыста 20-гадовага Уладзіслава Зяневіча трыма гадамі абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (хіміі). Прысуд вынесла суддзя Марына Запаснік, паведамляе spring96.org.

Павялічыць

Уладзіслава Зяневіча абвінавацілі ў тым, што 1 лістапада (марш у Курапаты) ён наўмысна актыўна ўдзельнічаў у групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак. А менавіта — «удзельнічаў у несанкцыянаваным мерапрыемстве, выкрыкваў лозунгі, узнімаў рукі, знаходзіўся ў першых шэрагах мерапрыемства, выходзіў на праезную частку. Пры гэтым ён не рэагаваў на патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні. Гэта пацягнула за сабой парушэнне работы грамадскага транспарту», — лічыла абвінавачванне.

Уладзіслаў Зяневіч віну не прызнаў.

Адмовіўся ад сведчанняў і апошняга слова

Падчас следства Уладзіслаў Зяневіч распавёў, што 1 лістапада ўбачыў натоўп, які рухаўся ў бок станцыі метро «Усход» па праезнай частцы і тратуары. Сам палітвязень быў затрыманы каля парка Чалюскінцаў. Аднак ён адзначыў, што не парушаў грамадскі парадак, а быў затрыманы, калі вяртаўся дадому.

У далейшым палітвязень адмовіўся даваць сведчанні, карыстаючыся правам не сведчыць супраць сябе. Адмовіўся ён і ад апошняга слова.

Пазоў — больш за дзесяць тысяч

Пісьмовымі матэрыяламі справы з’яўляюцца даныя з тэлефона хлопца, пратаколы агляду.

Таксама быў прагледжаны відэазапіс, зроблены ў месцы інцыдэнту: суддзя была ўпэўнена, што ў адзін з момантаў на ім можна разглядзець твар абвінавачанага, які ўзнімае два пальцы ўверх. Таксама на відэа бачны момант, калі Зяневіч пайшоў на праезную частку.

Мінсктранс папрасіў спагнаць з Зяневіча маёмасную шкоду ў памеры 10 тысяч 689 рублёў 76 капеек, а таксама дзяржпошліну за пазоў. Палітвязень пазоў не прызнаў.

Пракурор патрабаваў тры гады хіміі. Такі прысуд і вынесла суддзя Марына Запаснік. Пазоў Мінсктранса вылучаны ў асобную грамадзянскую вытворчасць.

Ці мог Зяневіч быць у месцы, пазначаным у абвінавачанні?

Адвакат сказаў, што ў матэрыялах справы адсутнічаюць доказы віны Зяневіча. Таксама ён адзначыў, што яго падабаронны не мог знаходзіцца ва ўказанным у абвінавачанні месцы: суадносна з пратаколам затрымання па адміністрацыйнай справе па арт. 23.34, у гэты час ён быў затрыманы. «Усё абвінавачанне будуецца на двух відэазапісах, — сказаў адвакат. — Прычым нельга дакладна сказаць, што на іх — менавіта мой падабаронны».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31