Знайсці
23.02.2021 / 08:21РусŁacБел

НАСА апублікавала ВІДЭА пасадкі на Марс

Амерыканскае ўпраўленне па аэранаўтыцы і касмічным даследаваннямі (НАСА) апублікавала захапляльныя відэакадры пасадкі новага марсахода на паверхню Чырвонай планеты, паведамляе ВВС.

Касмічная платформа, якая спусціла ровер «Персеверанс» на тросах з вышыні каля дваццаці метраў, была літаральна абвешаная відэа — і фотаапаратурай: зняць пасадку павінны былі адразу сем камер.

Практычна адразу пасля пасадкі ровер пачаў перадаваць на зямлю фатаграфіі паверхні Марса і іншыя звесткі.

Хоць пасадка ровера за два кіламетры ад рэчышча старажытнай ракі ў кратары Езера адбылася некалькі дзён таму, параўнальна больш «цяжкія» відэафайлы ў ЦУПе атрымалі толькі цяпер.

Для інжынераў, якія адказваюць за гэтую місію, важна было ўбачыць менавіта відэа моманту прызямлення з тым, каб яны маглі адпрацаваць і ўдасканаліць тэхналогіі пасадкі будучых ровераў і зондаў напярэдадні запланаванага пілатаванага палёту.

Чытайце таксама: Марсаход Perseverance удала сеў на Чырвоную планету і пачынае пошук слядоў жыцця

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031