Знайсці
22.02.2021 / 22:08РусŁacБел

Жыхара Маладзечна прысудзілі да 13 гадоў калоніі за напад на міліцыянераў

Мінскі абласны суд вынес рашэнне па справе 61-гадовага жыхара Маладзечна, які абвінавачваецца ў замаху на забойства міліцыянера і гвалце ў дачыненні да супрацоўніка РАУС.

Інцыдэнт адбыўся 30 жніўня 2020 года каля 16.15 на вуліцы Грамадоўскай у Маладзечне. Супрацоўнікі міліцыі вярталіся з выкліку ў райаддзел і звярнулі ўвагу на мужчыну, які паказваў непрыстойныя жэсты. Калі праваахоўнікі спыніліся для разбору, мужчына дастаў два нажы і накінуўся на міліцыянераў. Аднаму з супрацоўнікаў былі прычыненыя цялесныя пашкоджанні ў выглядзе колатай раны ў патылічнай вобласці, другому — рэзанай раны галёнкі.

Прысудам суда яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 13 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з прымусовым лячэннем ад хранічнага алкагалізму. Абвінавачаны раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930