Знайсці
22.02.2021 / 20:38РусŁacБел

«Пікетаваў з дапамогай БЧБ-карціны». Намесніка дырэктара мінскага бара арыштавалі на 15 сутак

Супрацоўнікі крымінальнай міліцыі затрымалі 19 лютага Мікалая Пекара на працоўным месцы ў мінскім бары «Барсук». На яго склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП за тое, што «пікетаваў з дапамогай БЧБ-карціны «Барсук», налепкі «Пзіхо3%» і чахла на тэлефоне з Пагоняй», паведамляюць праваабаронцы.

Суд над Мікалаем адбыўся сёння, у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Сваю віну мужчына на судзе не прызнаў і сказаў, што асабіста ён гэтую карціну не вывешваў.

На судзе стала вядома, што ў пратаколе сведкам быў беспрацоўны «Дзятлаў», але адвакат заўважыў, што ён жа і супрацоўнік крымінальнай міліцыі, які затрымліваў бармэна, і асоба, якая вяла адміністрацыйны працэс і складала рапарт: чатыры ў адным. Усё гэта павінны выконваць розныя людзі.

Нягледзячы на тое, што ў Мікалая Пекара на ўтрыманні двухмесячнае дзіця, суддзя Вольга Няборская асудзіла яго на 15 сутак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930