Знайсці
22.02.2021 / 15:24РусŁacБел

Ад імя «Вясны» еўрапейскім парламентарыям і паслам быў дасланы фэйкавы ліст пра парушэнні правоў у ЕС

Вечарам у пятніцу нібыта ад імя пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра быў дасланы ліст на англійскай мове па 85 электронных адрасах еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў еўрапейскіх краін, паведамляе spring96.org.

У ім значылася, што «Вясна» нібыта сур’ёзна заклапочаная ростам парушэнняў правоў грамадзян на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў у шэрагу еўрапейскіх краін і нібыта заклікае правесці расследаванне такіх выпадкаў парушэнняў. У дадатку змяшчалася 28 фота, відавочна, спампаваных з адкрытых крыніц у інтэрнэце.

Ліст быў дасланы з адраса [email protected], які ніколі не належаў і не мае дачынення да «Вясны».

«Афіцыйна заяўляем, што ніякіх лістоў з указанай скрыні мы не дасылалі, ніякіх заклікаў да еўрапейскіх краін не распаўсюджвалі. Расцэньваем такі ліст ад імя ПЦ «Вясна» як брудную правакацыю з боку беларускіх спецслужбаў», — пракаментаваў сітуацыю Алесь Бяляцкі.

Нагадаем, што 16 лютага ў офісах арганізацыі і ў праваабаронцаў прайшлі ператрусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930