Знайсці
22.02.2021 / 13:47

Фонд культурнай салідарнасці зменіць назву і перарэгіструецца

Сяргей Будкін, адзін з кіраўнікоў Фонду культурнай салідарнасці, паведаміў «Радыё Свабода», што фонд неўзабаве зменіць назву і правядзе перарэгістрацыю.

Павялічыць

«Радыё Свабода»

«Мы пачыналі як Фонд культурнай салідарнасці, проста каб дапамагчы людзям, — сказаў Сяргей Будкін. — Цяпер я бачу, што ў нас значна больш функцый. Мы ўзялі на сябе пэўную адказнасць, якую ўзгаднілі з усімі палітычнымі структурамі, што прагнуць і робяць усё для таго, каб Беларусь абнавілася — гэта і Каардынацыйная рада, і офіс Святланы Ціханоўскай, і Павел Латушка з Нацыянальным антыкрызісным кіраўніцтвам».

«Мы ўзгаднілі з усімі, што мы выступаем цяпер як культурны штаб новай Беларусі і, акрамя дапамогі, займаемся працэсам падрыхтоўкі рэформаў і працуем у міжнародным кірунку, — дадаў Сяргей Будкін. — Праз месяц або паўтара мы пераназавёмся.

Мы вырашылі, што будзем называцца Беларускай радай культуры.

Гэтая структура будзе працаваць з усёй культурай, а не толькі з дапамогай, якая па-ранейшаму будзе працягвацца».

Галоўная мэта Беларускага фонду культурнай салідарнасці, створанага ў кастрычніку летась, — дапамагчы юрыдычна, матэрыяльна і псіхалагічна тым творцам культуры, каго звольнілі, хто сышоў у знак пратэсту ці апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Фонд узначалілі культурны менеджар і прадзюсар Cяргей Будкін, а таксама спявачка ды актывістка Марына Шукюрава (Руся). У лютым 2021 да Фонду далучыўся сузаснавальнік Беларускага свабоднага тэатра Мікалай Халезін.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31