Знайсці
22.02.2021 / 13:10РусŁacБел

Украіна дамовілася пра пастаўку 15 мільёнаў доз амерыканскай Novavax — вельмі эфектыўнай

Украіна завяршыла перамовы аб павелічэнні на 5 мільёнаў доз паставак амерыканскай вакцыны ад каранавіруса Novavax. Усяго будзе атрымана 15 млн доз гэтага прэпарата пачынаючы з ліпеня, паведаміў у сваім фэйсбуку панядзелак міністр аховы здароўя Максім Сцяпанаў.

Учора паведамлялася, што закуплена 500 тысяч доз AstraZeneca.

Сцяпанаў цяпер знаходзіцца ў індыйскай Пуне, дзе кантралюе закупку шведска-брытанскай вакцыны AstraZeneca.

Раней Украіна катэгарычна адмовілася ад расійскіх вакцын. Паведамлялася, што Кіеў атрымае больш за 1,9 млн доз вакцыны кітайскай кампаніі Sinovac Biotech, першыя пастаўкі якой чакаюцца ў красавіку.

Novavax — вельмі якасная вакцына. Яе эфектыўнасць супраць першаснага варыянту SARS-CoV-2 складае 95,6%, гэта вышэй, чым у іншых існуючых вакцын.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера