Знайсці
22.02.2021 / 11:33

Выклікаюць дактароў. У Мінску працягваецца суд над Кацярынай Барысевіч і Арцёмам Сарокіным

У панядзелак суд Маскоўскага раёна Мінска працягвае разглядаць справу журналісткі Tut.by Кацярыны Барысевіч і доктара БХМД Арцёма Сарокіна. Першае пасяджэнне прайшло ў пятніцу. Тады суд прыняў рашэнне весці працэс у закрытым рэжыме, нагадвае Tut.by.

Павялічыць

Падчас першага дня пасяджэння. Tut.by

Другое судовае пасяджэнне пачалося ў 10.30. Працэс вядзе суддзя Святлана Бандарэнка, дзяржабвінавачанне прадстаўляе Людміла Іваненка, Арцёма Сарокіна абараняе адвакат Вольга Бацюк, Кацярыну Барысевіч — Андрэй Мачалаў і Міхаіл Баднарчук.

На пасяджэнне выклікалі сведку — доктара БХМД, які лячыў Рамана Бандарэнку. Па яго словах, будуць выклікаць усіх, хто аказваў яму медыцынскую дапамогу.

Крымінальную справу ў дачыненні да Кацярыны Барысевіч і Арцёма Сарокіна распачалі 19 лістапада 2020 года. Іх абвінавацілі ў выдаванні медыцынскай таямніцы, што, на думку Генпракуратуры, пацягнула цяжкія наступствы. Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула — тры гады пазбаўлення волі. 13 лістапада пад аўтарствам Кацярыны Барысевіч выйшаў артыкул, у якім са спасылкай на медыцынскія дакументы і каментар доктара сцвярджалася, што ў крыві Рамана Бандарэнкі не было выяўлена этанолу. Першыя асобы заяўлялі, што памерлы хлопец быў п'яны.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28