Знайсці
22.02.2021 / 08:06РусŁacБел

ЖКГ: Беларусы не аплацілі болей за 400 тысяч жыровак

На 1 студзеня беларусы не аплацілі больш за 400 тысяч квітанцый на аплату камунальных паслуг, сказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель тэлеканалу «Беларусь 1».

У краіне 4 мільёны 200 тысяч асабовых рахункаў. У кастрычніку — снежні 2020 года колькасць рахункаў, якія мелі пратэрмінаваныя квітанцыі, даходзіла да 470-490 тысяч, але затым лічба зменшылася.

Міністр адзначыў, што з тых 400 тысяч неаплачаных асабовых рахункаў 70% маюць запазычанасць не большую за тры месяцы. «Дзесьці чалавек да 25 чысла забыўся аплаціць, закруціўся. Дзесьці памылкова не даплаціў 1-2 рублі — ён ужо трапляе ў гэты спіс», — адзначыў міністр.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930