Знайсці
21.02.2021 / 19:41РусŁacБел

Знакаміты кірмаш «Казюкас» у Вільні пройдзе анлайн. Ён адмяняўся толькі падчас Другой сусветнай

Віленскі кірмаш Казюкас, што праходзіў 4 сакавіка і збіраў сотні тысяч наведнікаў, сёлета перанесены ў інтэрнэт, паведамляе Delfi.

Delfl.lt

Таму рамеснікам і стваральнікам нехарчовых прадуктаў, якія хочуць адкрыць сваю інтэрнэт-краму на віртуальным кірмашы, прапануецца зарэгістравацца па электроннай пошце [email protected].

«Відавочна, што запланаваны на сакавік кірмаш Казюкас у Вільні дакладна не адбудзецца. У студзені мы разглядалі магчымасць пераносу мерапрыемства на красавік, але, бачачы сітуацыю і, у першую чаргу, думаючы пра бяспеку людзей, вырашылі не праводзіць у гэтым годзе кірмаш у Старым горадзе Вільні», — кажа віцэ-мэр Вільні Эдзіта Тамашунайце.

Па словах віцэ-мэра, пры любым змякчэнні каранцінных абмежаванняў у красавіку — маі бяспечна арганізаваць свята з удзелам сотняў тысяч чалавек практычна немагчыма.

Вытокі кірмашу Казюкаса (у гонар святога Казіміра — апекуна Літвы) узыходзіць да XVII стагоддзя, і лічыцца, што гэта шматвяковае штогадовае мерапрыемства не праводзілася толькі падчас Другой сусветнай вайны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера