Знайсці
21.02.2021 / 19:19РусŁacБел

«Рэжым смяецца»: Ціханоўская назвала насмешкай санкцыі, уведзеныя ЕС супраць кіраўніцтва Беларусі

У інтэрв'ю, апублікаваным у газеце The Sunday Times, Ціханоўская заявіла, што абмежавальных мер, прынятых ЕС на гэты момант, недастаткова для аказання ціску на Аляксандра Лукашэнку і яго атачэнне, піша ТАСС.

Фота D. Umbrasas, LRT

«Пад санкцыямі знаходзяцца ўсяго 90 чалавек. Гэта насмешка, і рэжым Лукашэнкі смяецца», — заявіла выданню Ціханоўская, паводле яе, зробленых Брусэлем крокаў супраць афіцыйна Мінска «смешна мала».

Яна дадала, што краіны Захаду павінны «спыніць фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі» і ўводзіць новыя санкцыі супраць прадстаўнікоў улады, абвінавачаных у парушэнні правоў чалавека, а таксама суддзяў, «якія выносяць прысуды невінаватым».

«Быў вельмі важны той факт, што міжнародная супольнасць не стала прызнаваць Лукашэнку законным пераможцам на выбарах. Падтрымалі, але вырашаць праблему не захацелі», — сказала Ціханоўская. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930