Знайсці
21.02.2021 / 17:13РусŁacБел

У панядзелак у Брусэлі могуць абмеркаваць чацвёрты пакет санкцый

Заўтра, 22 лютага, на пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза будзе абмеркавана сітуацыя ў Беларусі.

«Вярхоўны прадстаўнік [ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль] уздыме пытанне аб далейшым пагаршэнні сітуацыі ў Беларусі і рэпрэсіі супраць праваабаронцаў, грамадзянскай супольнасці і журналістаў», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Рады ЕС.

Паводле інфармацыі Паўла Латушкі, на пасяджэнні таксама абмяркуюць чацвёрты пакет санкцый.

«Працэдура падрыхтоўкі санкцыйнага пакета прадугледжвае канфідэнцыяльнасць, аднак можна зыходзіць з таго, што Еўрасаюз пашырыць санкцыйныя спісы суддзяў і чыноўнікаў, а таксама сілавікоў», — напісаў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера