Сотні вернікаў прыйшлі памаліцца да забранай царквы «Новае жыццё» ў Сухараве ФОТА
17 лютага судовыя выканаўцы ўвайшлі ў царкву ў суправаджэнні міліцыі, апісалі маёмасць. У будынку ішла малітва. Прыхаджане, каб пазбегнуць арыштаў, вымушаныя былі пакінуць царкву.
Гісторыя супрацьстаяння ўладаў і царквы цягнецца з 2005 года: менавіта тады горад вырашыў выселіць «Новае жыццё» з займанага ім будынка, адрамантаванага яшчэ ў 1992 годзе на месцы кароўніка.
Паводле змен, якія былі ўнесены ў праект дэталёвага планавання Сухарава і ўхвалены ў 2019 годзе, на месцы царквы павінна вырасці школа.
Ціск на вернікаў, якія, на думку гарадскіх уладаў, павінны тэрмінова і назаўжды пакінуць будынак, узмацніўся ў пачатку 2021 года. Варта адзначыць, што ў 2020-м пастар «Новага жыцця» зноў рэзка асудзіў беззаконні і зверствы.
У сераду ў будынак прыйшлі судовыя прыставы і зрэзалі замкі.