Знайсці
21.02.2021 / 10:51РусŁacБел

Аўстрыйскія навукоўцы ацанілі тэрміны захавання антыцелаў да COVID-19

Навукоўцы з Медыцынскага ўніверсітэта Інсбрука ў Аўстрыі высветлілі, што імунітэт у людзей, якія перахварэлі на каранавірус, захоўваецца як мінімум восем месяцаў, паведамляе РБК.

Даследчыкі прааналізавалі тэсты на антыцелы ў перахварэлых на COVID-19, зробленыя ў красавіку і лістападзе мінулага года на гарналыжным курорце Ішгль. Пасля першага даследавання амаль у 90% удзельнікаў, у якіх у красавіку былі антыцелы да каранавіруса, яны захаваліся і праз восем месяцаў.

У «адным з найбуйнейшых і самых працяглых даследаванняў імунітэту да COVID-19» узялі ўдзел больш за 900 чалавек на курорце Ішгль, 801 з іх ад 18 да 89 гадоў удзельнічалі ў абодвух тэстах.

«Нягледзячы на невялікае зніжэнне канцэнтрацыі антыцелаў у параўнанні з першым даследаваннем, можна казаць аб адносна стабільным імунітэце. Амаль у 90% тых, хто прайшоў серапазітыўны тэст у красавіку 2020 года, антыцелы таксама маглі быць выяўленыя ў лістападзе», — распавяла вірусолаг і дырэктар Інстытута Даратэя фон Лаер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930