Знайсці
20.02.2021 / 15:52РусŁacБел

«Свабоду журналістам!» Мінчукі выйшлі на суботнія дваровыя маршы, вывесілі сцяг і пафарбавалі снег

З моманту выбараў прайшло больш за паўгода, але пратэсты не спыняюцца. Нягледзячы на мароз, людзі выходзяць на вуліцу, каб выказаць свой пратэст рэпрэсіям, якія ўзмацняюцца.

У мікрараёне Усход у Мінску жыхары выйшлі на марш салідарнасці з рэпрэсаванымі журналісткамі Белсата Дар'яй Чульцовой і Кацярынай Андрэевай. «Дар'я, з народзінамі!» — перадаюць жыхары Усходу. Сёння дзяўчыне спаўняецца 24 гады.

Пры гэтым жыхары Мінска неслі плакаты «Это все фейк!», рэагуючы на заяву МУС пра тое, што ніякіх дваровых шэсцяў у горадзе не адбывалася, а відэа іх — фэйкі «дэструктыўных тэлеграм-каналаў».

Нагадаем, Чульцова і Андрэева атрымалі два гады калоніі за стрым з плошчы Перамен.

Мікрараённы марш прайшоў таксама ў мінскай Арлоўцы. Ланцуг салідарнасці стаў на Каменнай Горцы. А пенсіянеры сабраліся на праспекце Дзяржынскага ля мемарыялу «Памяць».

Яшчэ ў адным раёне людзі намалявалі на снезе чырвоную паласу і напісалі «0%». 

У Шабанах на доме вывесілі вялікі нацыянальны сцяг.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930