Знайсці
20.02.2021 / 19:56РусŁacБел

Сотні дронаў стварылі на небе «Зорную ноч» Ван Гога — і трапілі ў Кнігу рэкордаў Гінэса

Знакамітая карціна Ван Гога «Зорная ноч» — адна з самых пазнавальных у свеце, бо з’яўлялася ўжо на самых розных паверхнях — ад кубкаў да веласіпеднай дарожкі. А нядаўна карціна з’явілася яшчэ і на начным небе дзякуючы дронам.

Фота CNN

Агулам спатрэбілася 600 дронаў, каб стварыць «Зорную ноч» на небе ў Цяньцзіні, што на поўначы Кітая. Кампанія па вытворчасці беспілотных лятальных апаратаў EFYI Group, разам з Цяньцзіньскім універсітэтам, паставілі сусветны рэкорд па працягласці анімацыі, выкананай дронамі. Анімацыя доўжылася 26 хвілін і 19 секунд, паведамляецца на сайце Кнігі рэкордаў Гінэса.

«Зорная ноч» была не адзінай карцінай, якую паказалі дроны. Беспілотнікі прадэманстравалі гісторыю жыцця мастака, а таксама яшчэ некаторыя вядомыя карціны, у тым ліку «Пшанічнае поле з кіпарысамі» і творы з серыі «Сланечнікі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930