Знайсці
19.02.2021 / 23:27РусŁacБел

Галоўнае за 19 лютага: новыя санкцыі, суд над Барысевіч, Лукашэнка ў Купалаўскім

ЗША ўвялі санкцыі супраць яшчэ 43 беларускіх чыноўнікаў, суддзяў, пракурораў, сілавікоў і работнікаў ВНУ

ЗША ўводзяць санкцыі ў дачыненні да 43 грамадзян Беларусі за «падрыў дэмакратыі». Пра гэта гаворыцца ў заяве дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена.

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць 27 беларускіх чыноўнікаў і суддзяў — сярод іх Швед, Качанава, Эйсмант, Шабуня

У спісе фігуруюць кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, міністр інфармацыі Ігар Луцкі, губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, генпракурор Андрэй Швед, кіраўнік Мінскай вобласці Аляксандр Турчын, віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак, суддзя Алена Жывіца і іншыя.

«Каця! Мы тут!»: пачаўся суд над журналісткай Кацярынай Барысевіч і доктарам Арцёмам Сарокіным. Працэс закрылі

Доктара БХМД Арцёма Сарокіна і журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч затрымалі роўна тры месяцы таму — 19 лістапада. На думку Генпракуратуры, яны выдалі медыцынскую таямніцу аб стане Рамана Бандарэнкі, што пацягнула цяжкія наступствы, а менавіта «павышэнне напружанасці ў грамадстве і стварэнне атмасферы недаверу да кампетэнтных дзяржаўных органаў». Сёння іх справу разглядае суд Маскоўскага раёна Мінска. Арцёму і Кацярыне пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Лукашэнка наведаў Купалаўскі. Яму паказалі «Паўлінку»

Аляксандр Лукашэнка прыехаў у будынак Купалаўскага тэатра, дзе адбылася закрытая прэм'ера спектакля «Паўлінка».

Старшыня СК прызнаў, што сілавікі застрэлілі Аляксандра Тарайкоўскага

Паводле Наскевіча, следствам устаноўлена, што «прыкладна ў 23 гадзіны Аляксандр Тарайкоўскі, знаходзячыся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, аддзяліўся ад натоўпу пратэстоўцаў і, нягледзячы на шматлікія папярэджанні супрацоўнікаў праваахоўных органаў, накіраваўся ў іх бок».

Судзілі актывістку «Краіны для жыцця» Вольгу Паўлаву. Падчас яе апошняга слова прысутныя плакалі

Палітзняволеную Вольгу Паўлаву, актывістку «Краіны для жыцця» і сябру ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, пакаралі трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову (хатняй хіміяй). Жанчыну вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Румас пракаментаваў затрыманне банкіраў і свае планы, у тым ліку палітычныя

У пачатку лютага былі затрыманыя саўладальнік Тураўскага малочнага камбіната Ігар Чарняўскі і шэраг дзеючых і былых банкіраў. Афіцыйнай інфармацыі пра гэта не маецца. Аднак назіральнікі лічаць, што за гэтымі працэсамі стаіць атака на былога прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, паколькі ён з усімі з іх не толькі разам працаваў, але і падтрымліваў добрыя адносіны. Што думае экс-прэм'ер з гэтай нагоды?

18-гадовага, які пасля збіцця 12 жніўня перасоўваўся ў інвалідным вазку, асудзілі да трох гадоў хіміі

Суд Савецкага раёна 19 лютага асудзіў 18-гадовага актывіста анархісцкага руху Івана Красоўскага на тры гады абмежавання волі з накірованнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — «хіміі».

Украіна адбірае нафтапрадуктаправод у беларускага мультымільянера

Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прыняў рашэнне «прыняць неадкладныя меры» для вяртання ў дзяржаўную ўласнасць часткі нафтапрадуктправода, продаж якога звязвалі з прарасійскім палітыкам Віктарам Медзвядчуком. Па сутнасці пастаўлена задача вярнуць у дзяржуласнасць нафтапрадуктаправод «Самара — Заходні кірунак», які з 2019 года на 51% належаў беларусу Мікалаю Вераб'ю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера