Знайсці
19.02.2021 / 20:02РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя: апельсінавы пірог з лімонным крэмам

Узімку самы час запасацца вітамінам C, на які багаты цытрусавыя. Просты ў гатаванні апельсінавы пірог з насычаным лімонным крэмам не толькі цудоўны ласунак, але і крыніца важных для імунітэту вітамінаў.

Фота BBCgoodfood

Вось, што вам спатрэбіцца.

Для пірага:

  • 170 г масла
  • 150 г цукру
  • 2 яйкі
  • 70 г грэчаскага ёгурту
  • 150 г мукі
  • 50 г молатага міндалю
  • 1 вялікі апельсін (цэдра)
  • 3 сталовыя лыжкі малака

Для крэму:

  • 100 г масла
  • 3 яйкі
  • 200 г цукру
  • 3 лімоны
  1. Каб прыгатаваць лімонны крэм, спачатку выцісніце сок з лімонаў. Узбіце яйкі з цукрам міксерам, дадайце расталае масла і лімонны сок. Узбіце яшчэ раз.
  2. Наліце вады ў каструлю і пастаўце яе на агонь. Калі вада закіпіць, паменшыце агонь і пастаўце зверху на каструлю міску з узбітымі для крэму інгрыдыентамі. Памешвайце крэм на працягу 15-20 хвілін, пакуль ён не загусцее. Пакіньце крэм астуджвацца.
  3. Пакладзіце масла, цукар, яйкі, муку, змолаты міндаль, апельсінавую цэдру, 5 сталовых лыжак лімоннага крэму ў адну вялікую міску. Дадайце ёгурт і малако. Усё ўзбіце да аднароднай масы.
  4. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Засцяліце форму для выпечкі антыпрыгарным пергаментам. Выкладзіце палову цеста на форму, зверху дадайце 5 сталовых лыжак лімоннага крэму, а пасля выкладзіце астатняе цеста.
  5. Выпякайце апельсінавы пірог на працягу 50 хвілін да залацістага колеру.

Смачна есці!

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера