Знайсці
19.02.2021 / 17:43РусŁacБел

Рэктар Акадэміі кіравання пра нацыянальны сцяг: Стваральнай функцыі пад гэтым сцягам не адбывалася

Рэктар Акадэміі кіравання, кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Даніловіч у інтэрв'ю «Радыё Мінск» выказаўся пра бел-чырвона-белы сцяг.

Бел-чырвона-белы сцяг вядомы з 1917 года, вядома імя яго стваральніка — гэта гістарычныя факты, з якіх трэба зыходзіць, упэўнены гісторык.

— Сама гісторыя значна дыскрэдытавала гэты сімвал, — кажа Даніловіч. — Склалася так, што стваральнай функцыі, нейкіх станоўчых, знакавых для беларусаў момантаў пад гэтым сцягам не адбывалася.

Гісторык згаджаецца, што ўпершыню Беларусь была аб'яўлена менавіта пад гэтым сімвалам, але паўнавартаснай дзяржавай, на яго думку, так і не стала.

— Так, у першай палове 1990-х гэта быў дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, — кажа гісторык. — Але гэта быў вельмі цяжкі перыяд, калі станоўчыя падзеі проста адсутнічалі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930