Знайсці
19.02.2021 / 17:07РусŁacБел

Актрыса Няфёдава — Лукашэнку: Чаму яны так купіліся?

Аляксандр Лукашэнка наведаў сёння Купалаўскі тэатр, пабываў на рэпетыцыі спектакля «Паўлінка» і пагутарыў з артыстамі, піша БелТА. Як распавяла актрыса Вольга Няфёдава, цяпер у калектыве працуюць надзейныя, адданыя сваёй справе людзі.

«Усе ўстойлівыя, усе трымаюцца, не прадаюць, не здаюць, таму што ў іх ёсць перакананні, ёсць душа, ёсць самае галоўнае — радзіма і тое, што мы дорым сваю душу ў імя самага галоўнага», — сказала яна.

Яна прызналася, што вельмі хваравіта ўспрыняла сыход з тэатра значнай часткі трупы і ёй сорамна за калегаў. Іх рашэнне яна лічыць як мінімум недальнабачным, таму што на той момант вырашаўся не лёс тэатра, а стаўкі былі значна вышэйшыя.

«Стаяла ўжо такое пытанне — радзімы. Не проста сцягі, яшчэ нешта. А менавіта радзімы, якую сапраўды хапнуць і не заўважаць. Тут глабальны момант. Як яны не зразумелі? Чаму яны так купіліся? Здалі за бесцань, не падумаўшы? Я не ведаю…» — эмацыйна выказалася артыстка.

На яе думку, падстаў для незадаволенасці ў калектыву не было, бо ў тэатры створаны выдатныя ўмовы для творчасці.

«Дзякуючы вам і нам — усім — мы флагманы», — падкрэсліла Вольга Няфёдава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера