У некаторых дамах у Зялёным Лузе часова прыпыняць падачу вады. А потым яна будзе дрэннай якасці
У сувязі з правядзеннем аварыйна-аднаўленчых работ на водаправодных сетках у частцы жылога раёна Зялёны Луг у ноч з 20 лютага будзе адсутнічаць водазабеспячэнне, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Падачу водазабеспячэння плануюць прыпыніць 20 лютага а 21:00 і аднавіць да 6:00 21 лютага. Пасля аднаўлення водазабеспячэння магчыма пагаршэнне якасці вады ў наступныя двое сутак.
На час адсутнасці водазабеспячэння будзе арганізаваны падвоз пітной вады аўтацыстэрнамі.
Размяшчэнне аўтацыстэрнаў будзе арганізавана па наступных адрасах: вул. Цікоцкага, 2, 20, 24, 40, 52; Карбышава, 1 к. 3, 46 к. 1; вул. Сядых, 62; вул. Каліноўскага, 105; п. Баравая.
Жыхарам рэкамендуюць назапасіцца вадой загадзя, да моманту яе адключэння.
Адсутнасць водазабеспячэння закране 56 жылых і 18 адміністрацыйных будынкаў, а таксама чатыры цэнтральныя цеплавыя пункты, шэсць дзіцячых садкоў і дзве школы.