Знайсці
19.02.2021 / 16:09РусŁacБел

Геатэрмальная энергія: усё больш краін распрацоўваюць тэхналогіі выкарыстання цяпла зямных нетраў

Майкл Пэйлін, старшы выкладчык Універсітэта Атага, што ў Новай Зеландыі, распачаў новы энергетычны праект. Ён заключаецца ў свідраванні адтулін у пагаслым вулкане, каб знайсці пароды, што могуць стаць крыніцай геатэрмальнай энергіі для Новай Зеландыі.

Геатэрмальная станцыя ў Нідэрландах, якая забяспечвае цяплом вялікі цяплічны камбінат. Фота thinkgeoenergy.com

Тэмпература ядра Зямлі, што знаходзіцца на глыбіні прыкладна 3000 км, дасягае 5400°C — такую тэмпературу мае і паверхня Сонца. Гэтую цеплыню бліжэй да паверхні пераносіць магма — расплаўленая парода. Геатэрмальныя энергетычныя кампаніі свідруюць паверхні, пад якімі знаходзяцца такія гарачыя пароды, а цеплыню ад іх выкарыстоўваюць для вытворчасці электраэнергіі.

Геатэрмальная энергія мае вялікі патэнцыял, бо дзякуючы ёй можна стварыць экалагічную сістэму ацяплення. Таму інтарэс да гэтай крыніцы энергіі павялічваецца не толькі ў Новай Зеландыі. Ужо налічваецца каля 600 геатэрмальных электрастанцый ва ўсім свеце, піша BBC.

 У Парыжы ёсць свідравіны, якія забяспечваюць цяплом многія раёны. Каля Версаля пачалі пабудову геатэрмальнай станцыі, якая будзе забяспечваць цяплом 12 тысяч дамоў.

Мюнхен таксама робіць вялікія стаўкі на геатэрмальныя крыніцы.

А Італія і Турцыя ўжо даўно развілі ўласныя тэхналогіі ў гэтай галіне.

А лідарам у выкарыстанні геатэрмальнай энергіі з’яўляецца Ісландыя дзякуючы сваім шматлікім вулканічным рэгіёнам і гейзерам.

Фота Depositphotos.com

Перавага геатэрмальнай энергіі перад іншымі аднаўляльнымі крыніцамі, у прыватнасці, перад сонцам і ветрам, у пастаяннай даступнасці. Цеплыня, якая знаходзіцца ў нетрах Зямлі, будзе там у любы час сутак. Аднак на свідраванне і абсталяванне геатэрмальных станцый пакуль патрабуецца значна больш затрат, чым на ветравую або сонечную энергетыку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930