Знайсці
19.02.2021 / 14:29РусŁacБел

Адвакатку Калеснікавай Людмілу Казак пазбавілі ліцэнзіі

Такое рашэнне прыняла кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці Мінюста 19 лютага, паведаміла прэс-служба Віктара Бабарыкі.

Tut.by

На думку Камісіі, Казак дыскрэдытавала званне адваката, што выявілася ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.4.

Аналагічнае рашэнне аб пазбаўленні ліцэнзіі камісія, акрамя Людмілы Казак, прыняла і яшчэ па Канстанціне Міхелі — партнёру члена прэзідыума Каардынацыйнай рады Ліліі Уласавай. Акрамя таго, сёння на пасяджэнні кваліфікацыйнай камісіі таксама разгледзяць пытанне аб пазбаўленні ліцэнзіі на адвакацкую дзейнасць адвакатаў Максіма Конана і Міхаіла Кірылюка, піша Tut.by.

Нагадаем, Людмілу Казак невядомыя затрымалі 24 верасня мінулага года па дарозе ў суд, гвалтоўна пасадзілі ў аўтамабіль без апазнавальных знакаў і даставілі ў Цэнтральнае РУУС, дзе было аформлена яе затрыманне і складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.4 КаАП, а таксама праведзены асабісты вобшук, у выніку якога былі канфіскаваныя дакументы і прадметы, якія змяшчалі адвакацкую таямніцу. Ноч Казак правяла ў ІЧУ на Акрэсціна, суд прызнаў яе вінаватай у непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманні.

Прадстаўнікі адвакацкай супольнасці лічаць, што затрыманне і прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці Людмілы Казак звязана выключна з ажыццяўленнем ёю прафесійнай адвакацкай дзейнасці, з працай па рэзанансных справах, у прыватнасці па справе Марыі Калеснікавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930