Знайсці
19.02.2021 / 14:25РусŁacБел

Беларусь і Расія падпісалі пагадненне аб перавалцы нафтапрадуктаў

Беларусь і Расія падпісалі міжурадавае пагадненне аб арганізацыі перавалкі больш за 9,8 млн тон беларускіх нафтапрадуктаў у расійскіх партах у 2021-2023 гадах, піша ТАСС.

Подпісы пад дакументам паставілі міністр транспарту РФ Віталь Савельеў і міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка. Пагадненне будзе дзейнічаць да 31 снежня 2023 года з магчымасцю аўтаматычнага падаўжэння.

Як паведаміў журналістам Савельеў, Беларусь гарантавана пераваліць у 2021 годзе не менш за 2 млн тон нафтапрадуктаў праз парты РФ, пры гэтым міжурадавым пагадненнем прадугледжана перавалка на гэты год 3,5 млн тон.

«Па нашай дамоўленасці, на гэты год мы вызначылі 3,5 млн тон, з улікам таго, што год ужо стартаваў, каля 2 млн тон мы гатовыя перавезці разам з беларускімі партнёрамі. Наступны год — гэта 3,2 млн тон, а 2023 год — 3,1 млн тон», — адзначыў міністр.

Ён падкрэсліў, што згодна з пагадненнем аб'ём можа быць павялічаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930