Знайсці
19.02.2021 / 12:17РусŁacБел

А1 запусціў музычны сэрвіс і будзе прасоўваць беларускі кантэнт

А1 запусціў сэрвіс А1 Xplore Music ад Deezer і невыпадкова прадставіў свой новы флагманскі прадукт 18 лютага на канцэрце On Air party на VOKA, дзе выступалі папулярныя беларускія гурты і выканаўцы. Ужо зараз абаненты кампаніі могуць атрымаць доступ да еўрапейскай стрымінгавай платформы на спецыяльных умовах, а ў хуткім часе слухаць там беларускамоўны кантэнт.

Дзякуючы такой калабарацыі ў карыстальнікаў А1 Xplore Music ад Deezer ёсць магчымасць слухаць любімую музыку, аўдыякнігі і падкасты з добрым гукам без перапынкаў на рэкламу і не траціць на гэта мабільны трафік. Акрамя таго, карыстальнікі змогуць атрымліваць персанальныя рэкамендацыі па падборы трэкаў, шукаць іх з дапамогай функцыі распазнавання песень і ствараць свой профіль у Deezer, каб дзяліцца плэйлістамі з сябрамі.

А1 плануе прасоўваць на Deezer свае ўласныя ініцыятывы і пашыраць на платформе беларускамоўны кантэнт.

На тое, каб пратэсціраваць і ацаніць новы прадукт, у абанентаў А1 ёсць месяц — першыя 30 дзён паслуга А1 Xplore Music ад Deezer бясплатная. Пасля — за 5,9 рубля ў месяц, хоць стандартная падпіска для ўсіх астатніх карыстальнікаў каштуе амаль 7 еўра. Сума будзе спісвацца з балансу рахунку мабільнага тэлефона. Актываваць А1 Xplore Music ад Deezer можна праз Асабісты кабінет абанента ў дадатку «Мой А1» ці на сайце А1.by.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930