Знайсці
19.02.2021 / 10:39

«Супрацоўнікі ГУБАЗіК выбіралі кнігі па колерах»

Разказвае Надзея Гарэцкая, жонка Барыса Гарэцкага, прэс-сакратара Беларускай асацыяцыі журналістаў. Ператрус у іх дома прайшоў 16 лютага.

«Дзеці збіраліся на заняткі, калі ў дзверы пачалі званіць. Я сабрала малых у самым дальнім пакоі. Там мы і сустрэлі касманаўтаў. Дзеці не плакалі, а схаваліся пад коўдры і прыціхлі. Пачаўся ператрус. Кухня, ванны пакой… З гаманца дасталі грошы, з сумкі — падарункавы сертыфікат ад мужа. На той момант гэтая картка была для мяне даражэйшая за ўсе грошы. Яны заўважылі мае слёзы. Падарунак не забралі.

Павялічыць

На нашай кніжнай паліцы можна знайсці розную літаратуру, але супрацоўнікі ГУБАЗіК выбіралі кнігі па колерах. Убачылі спалучэнне белага і чырвонага — забіраюць. Так у стопку трапіў зборнік вершаў «Кон» Уладзіміра Някляева.

Прыцягнула іх увагу кніга «Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах і матэрыялах», выдадзеная Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам. Прыхадні яе гарталі, раіліся, але для карцінкі гэта кніга не пасавала, як і «Не адзіным хлебам» ксяндза Уладзіслава Завальнюка. Яе таксама вярнулі на паліцу.

З кніг Паўла Севярынца выбралі «Нацыянальную ідэю».

Апроч колераў, ператруснікі, здаецца, кіраваліся ўнушальнасцю. Так можна патлумачыць, чаму былі забраныя самыя тоўстыя кнігі: «Імёны Свабоды» і «Каліноўскі на Свабодзе», якія пару тыдняў таму нам падпісаў Уладзімір Арлоў. Мы іх самі не паспелі нават пагартаць. У дадатак паклалі яшчэ некалькі кніг, выдадзеных бібліятэкай «Радыё Свабода».

Павялічыць

Кнігі, вынятыя ГУБАЗіКам у Гарэцкіх. Кадр з рэпартажу МУС.

Мы маем шмат духоўнай літаратуры. Ніводную Біблію людзі ў чорным не адкрылі. Затое прагарталі нататнікі з пропаведзямі і малітоўныя дзённікі. А таксама ўважліва праглядзелі брашурку «Малітва за Беларусь».

Потым госці, якія адмовіліся здымаць абутак ці апрануць бахілы, пераглядалі сямейныя альбомы. Усе фотаздымкі пакінулі на месцы.

У нас цікавая сям’я. Калісьці дзед Барыса сабраў звесткі пра родзічаў да шостага калена. Уклаў гэта ў радавод і аформіў у прыгожы альбом. Я хвалявалася за гэтую кнігу, бо другога асобніка проста не існуе. «Эксперт» яе гартаў з цікаўнасцю.

Паліцы з дзіцячымі кнігамі дасведчаныя капальнікі асабліва не чапалі. Выбарачна даставалі, правяралі, ці не схавана там чаго.

Ад пачатку і да канца непажаданы чытач прабег па лістах з турмы. Хоць тыя пісьмы раней ужо чыталі яго ж калегі. 

Прыйшоў час разбіраць скрыні з дыскамі, брашурамі, нататнікамі, якія даўно ляжалі на балконе. Гэтыя скрыні — летапіс нашага жыцця. Ну як ты выкінеш дыск з Песнямі Свабоды 2006 года або падшыўкі часопісаў? З балкона шукальнік спытаў: навошта вы гэта захоўваеце столькі гадоў?

Што ж адказаць на гэта чалавеку, які саромеецца нават паказаць свой твар.

У гэты час малыя падкраліся да нас, пачалі абдымаць тату, тата стаў даваць ім наказы: Барыс думаў, што яго забяруць. ГУБАЗаўцы сказалі, што сям’я застаецца разам, нікога не забіраюць. Ад гэтага усім стала трохі лягчэй.

А калі яны з дому пайшлі, у кватэру прыбеглі дзве сяброўкі, якія дзяжурылі пад вокнамі. Адна прынесла торбу цацак для дзяцей. Якая там ужо школа! Заняла іх, супакоіла, дапамагла мне прыбрацца. Другая забяспечыла навінамі і тэрміновай сувяззю. Як жа важны такі прыход бліжняга!»

Да праваабаронцаў і журналістаў па ўсёй краіне, а таксама кіраўніцтва БАЖ прыйшлі сілавікі

«Дзеці пахаваліся, ім было страшна»: намеснік старшыні БАЖ пра ператрус

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31