Знайсці
18.02.2021 / 18:52РусŁacБел

У Калінкавічах гаспадыню падворка, у якім знаходзіцца бел-чырвона-белы мурал, пачалі судзіць за пікетаванне

Жанчыну вінавацяць у правапарушэнні паводле «народнага» артыкула 23.34 — нібыта нанясеннем на плот унутры свайго падворка выявы вершніка на тле белага і чырвонага колераў яна правяла пікетаванне, паведамляюць праваабаронцы.

Валянціна Яшчанка з’яўляецца ўласніцай адной з кватэр у будынку, да якога прымыкае дваровая тэрыторыя, падзеленая між суседзямі. На плоце, які звернуты ўнутр яе падворку, 7 лістапада з’явіўся мурал — выява вершніка на бел-чырвона-белым фоне. Мурал бачны з вуліцы, якою ходзіць гарадскі грамадскі транспарт. Гэта моцна нервуе мясцовую ўладу.

17 лютага ў судзе Калінкавіцкага раёну пачалі судзіць Валянціну Яшчанка паводле абвінавачванняў у правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства — пікетавання. Справу разглядае суддзя Святлана Кугейка.

Валянціна Яшчанка не прызнала сваю віну і заявіла хадайніцтва аб спыненні адміністрацыйнае справы. Яна патлумачыла, што ў законе аб дзяржаўным гербе ад 1991 года, герб «Пагоня» выглядае інакш, чым выява, якая маецца на плоце ў яе падворку. Гэтак жа і фон з чырвонай паласы на белым тле не можа лічыцца сцягам, бо не вытрыманыя пазначаныя ў апісанні нацыянальнага сцяга, які быў дзяржаўным у 1990-я гады, патрабаванні.

Акрамя таго, у матэрыялах справы не ўказана, якія ж канкрэтна грамадска-палітычныя інтарэсы выказала Яшчанка сваёй выявай.

Суддзя Святлана Кугейка абвясціла ў судзе перапынак да 23 лютага, каб запатрабаваць з РАУС матэрыялы праверкі, якая адбывалася ў лістападзе, і атрымаць некаторыя іншыя дакументы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930