Знайсці
18.02.2021 / 18:17

«Была ўпэўненая, што тэлефануюць аферысты». Супрацоўніца БДУ стала гераіняй інтэрнэту, калі сказала ў жывым эфіры «Свабоду народу!»

У сацсетках распаўсюджваецца відэа, на якім жанчыну віншуюць з выйгрышам машыны ад крамы «Віталюр». Жанчына спачатку не верыць у сваё шчасце і на пытанне, што б яна хацела выйграць, шчыра адказвае: «Свабоду народу!»

«Наша Ніва» знайшла жанчыну, якая стала гераіняй інтэрнэту.

Павялічыць

Наталля Прытулік спачатку не паверыла, што знаходзіцца ў жывым эфіры і што яна сапраўды выйграла аўто.

«Цяпер жа шмат папярэджваюць, што людзям тэлефануюць аферысты, трэба быць асцярожнымі. Ну і я так адказала, бо была ўпэўненая, што гэта аферысты, — кажа Наталля. — 

Але ж я і на самай справе хачу свабоду народу. І каб я ведала, што гэта не махляры — усё роўна б паўтарыла пра свабоду. Бо мне не падабаецца, што ідуць несправядлівыя суды, што студэнтаў і школьнікаў судзяць, судзяць журналістаў. Што ў нас беззаконне і прававы дэфолт — канечне, мне гэта не падабаецца. Усе мы жывыя людзі, і для нармальнага чалавека, які думае, гэта ўсё непрымальна.

Я сама на сутках не была, блізкія таксама. Але я чытаю навіны і прымаю ўсё блізка да сэрца. Чытала пра суд над хлопцам-інвалідам, у якога ў 21 год разумовае развіццё як у сямігадовага, калі ён плакаў і казаў: «Мама, я не хачу!». Пасля я так расстроілася, што прымала супакойлівыя таблеткі. 

Мяне вельмі засмучвае такое стаўленне адных людзей да іншых. Бо і тыя ж людзі, і гэтыя! Чаму людзі, у якіх улада ў руках, так ставяцца да сваіх жа людзей? Для мяне гэта непрымальна!

Але ж і вядоўца сказаў, што згодны са мною! Кажа: спачатку аўто, пасля свабода!»

Жанчына працуе ў БДУ, на кафедры клетачнай біялогіі і біяінжынерыі раслін. Ці не будзе ў яе праблем пасля смелых выказванняў?

«А што я такога зрабіла? — дзівіцца Наталля. — Так, сказала «Свабоду народу». Дык а што, народ цяпер свабодны? Не».

Наталля кажа, што сям’я ёй усё яшчэ не верыць — лічаць, што маці падманулі нейкія махляры. Тым часам праз пару дзён жанчына зможа даказаць праўду, атрымаўшы каштоўны падарунак. «Сказалі, каб я на сераду нічога не планавала — паедзем па машыну», — кажа Наталля.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31