Знайсці
18.02.2021 / 17:19РусŁacБел

Крэмль аб сітуацыі з Бабарыкам: Гэта ўнутраная беларуская справа

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы абмяркуюць заявы аб «лялькаводах» мінскіх пратэстаў з Расіі, калі яны сапраўды гучалі, заявіў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў, піша РИА Новости.

«Мы абавязкова паглядзім, што гэта былі за заявы. Калі гэта сапраўды так, то, вядома, будзе добрая магчымасць і гэта таксама абмеркаваць на сустрэчы 22 лютага, калі гэта адпавядае рэчаіснасці», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне журналістаў, ці сочаць у Маскве за працэсам над экс-прэтэндэнтам у прэзідэнты Беларусі Віктарам Бабарыкам, дзе заяўлялі пра расійскіх «лялькаводаў» беларускіх пратэстаў.

Пяскоў дадаў, што само судовае разбіральніцтва Крэмль ніяк не можа каментаваць.

«Гэта ўнутраная беларуская справа, гэта якраз той выпадак, калі мы ніякім чынам не хочам умешвацца ў судовыя ўнутрыбеларускія справы», — падкрэсліў ён.

Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі адбудзецца 22 лютага.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930