Знайсці
18.02.2021 / 14:01РусŁacБел

Карыстальнікі Facebook у Аўстраліі засталіся без навін

Аўстралійскія карыстальнікі Facebook больш не будуць бачыць навіны ў сацыяльнай сетцы. Так кампанія адказала на прапанаваны аўстралійскім урадам закон, згодна з якім Facebook будзе абавязаны дзяліцца даходамі са СМІ.

Фота Depositphotos.com

З сённяшняга дня аўстралійцы не маюць доступу да старонак мясцовых і міжнародных СМІ ў Facebook. Да таго ж карыстальнікі сацыяльнай сеткі за межамі Аўстраліі не могуць праглядаць публікацыі аўстралійскіх СМІ, паведамляе BBC.

Аўстралійскі ўрад раскрытыкаваў дзеянні Facebook і заявіў, што такім чынам сацыяльная сетка прадэманстравала «вялізную рынкавую моц лічбавых гігантаў». Было адзначана, што такі крок з боку Facebook не паўплывае на намер прыняць новы закон.

Блакаванне старонак СМІ выклікала негатыўную рэакцыю ў аўстралійскім грамадстве, бо для многіх Facebook быў сродкам атрымання тэрміновай інфармацыі аб нацыянальных катастрофах і пандэміі. Некаторыя называюць такія дзеянні сацыяльнай сеткі антыдэмакратычнымі.

Хоць Аўстралія і не з’яўляецца вялікім рынкам для Facebook, кампанія асцерагаецца, што іншыя краіны пачнуць пераймаць аўстралійскі прыклад. Такім чынам Facebook паказвае, якія могуць быць наступствы, калі ўрады іншых краін таксама вырашаць прымяніць падобны закон.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930