Знайсці
18.02.2021 / 13:29РусŁacБел

Пяскоў анансаваў вельмі працяглыя перамовы Лукашэнкі і Пуціна

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка правядуць сустрэчу 22 лютага, чакаюцца працяглыя перамовы. Пра гэта заявіў журналістам у чацвер прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

ТАСС

«Сустрэча будзе на наступным тыдні, яна будзе 22 лютага. Два прэзідэнты сустрэнуцца, можна чакаць вельмі працяглыя перамовы», — сказаў прадстаўнік Крамля.

Паводле яго слоў, у парадку перамоваў, у прыватнасці, двухбаковыя адносіны і абмен думкамі па міжнароднай праблематыцы. «[Лукашэнку], напэўна, ёсць аб чым праінфармаваць расійскага прэзідэнта, напрыклад, пра Усебеларускі народны сход», — дадаў прадстаўнік Крамля.

Лукашэнка ў чацвер на сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы паведаміў аб планах сустрэцца з Пуціным «у пачатку 20-х дзён лютага». Пры гэтым ён запэўніў, што не едзе ў Расію «чагосьці прасіць». Ён таксама заявіў аб дамоўленасці сустрэцца з намеснікам старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрыем Мядзведзевым.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера