Знайсці
18.02.2021 / 12:53РусŁacБел

У Смалявічах шматдзетнай маці за абразу міністра Кубракова далі паўтара года хатняй хіміі

Суд Смалявіцкага раёна 17 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе Кацярыны Сазонавай. Жанчыну вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК РБ), паведамляе spring96.org.

Справу разглядала суддзя Людміла Якаўлева, дзяржабвінаваўца — пракурор Лаўкет.

Кацярыну Сазонаву абвінавачвалі ў тым, што ў адным з тэлеграм-каналаў яна наўмысна размясціла «непрыстойныя па форме і зневажальныя па накіраванасці тэкставыя паведамленні ў дачыненні да міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова».

Кацярына — маці траіх дзяцей, двое з якіх непаўналетнія. Зараз знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, даглядаючы дзіцё.

Пракурор Лаўкет прасіў два гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.

Суддзя вынесла наступны прысуд: адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накірвання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930