Знайсці
18.02.2021 / 12:43РусŁacБел

Прыбраць снег з мінскіх вуліц пастаноўлена да канца тыдня

Завяршыць уборку снегу на гарадскіх тэрыторыях трэба будзе ў нядзелю, 21 лютага. Пра гэта заявіў на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання сталіцы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, пішуць «Мінск-навіны».

«Праведзена вялікая праца, за якую дзякую гарадскім службам і гараджанам. Але ўсё яшчэ маецца шэраг момантаў, якія неабходна дапрацаваць. Давайце завершым гэтую працу ў нядзелю», — сказаў Дараховіч.

Ён таксама прапанаваў запрашаць грамадзян браць удзел у навядзенні парадку ў дварах, забяспечваць іх інвентаром, а таксама папярэджваць аб працы спецтэхнікі і тлумачыць, куды пераставіць машыны, калі яны перашкаджаюць уборцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930