Знайсці
17.02.2021 / 23:00РусŁacБел

Прысуд па самай таямнічай крыміналцы: тры з паловай гады калоніі прадпрымальніку са Ждановічаў

Суд Савецкага раёна Мінска 17 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара Ждановічаў Аляксея Беразінскага. Яго абвінавацілі па частцы 2 арт 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі), паведамляюць праваабаронцы.

Суддзя Савецкага раёна Мінска Сяргей Шаціла.

Справу разглядаў суддзя Сяргей Шаціла.

Пра гэтую справу амаль нічога невядома, паколькі сваякі абвінавачванага не хацелі агалошваць матэрыялы суда і былі супраць, каб нехта маніторыў судовае пасяджэнне.

Праваабаронцам вядома, што прадпрымальнік Беразінскі быў затрыманы 11 кастрычніка на адным з маршаў пратэсту ў Мінску. Некалькі сутак правёў у ізалятары часовага ўтрымання, а ўжо 16 кастрычніка яго затрымалі ў межах крымінальнай справы.

Абвінавачванне прасіла суд прызнаць Беразінскага вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Вядома таксама, што з матэрыяльнымі прэтэнзіямі у судзе выступіла камунальнае транспартнае прадпрыемства «Мінсктранс». Суд пастанавіў, што права на задавальненне матэрыяльнага зыску да Беразінскага неабходна перадаць у сферу грамадзянскай судавытворчасці.

Суддзя Сяргей Шаціла вынес прысуд: прызнаць Беразінскага вінаватым і пакараць тэрмінам тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Арыштаваную маёмасць — тэлефоны айфон, флэш-карты, ноўтбук, аўтамабіль Фольскваген Крафтэр, усе грашовыя сумы на рахунках у банках, пакінуць пад арыштам.

Арыштаваную нерухомасць і долі ў зямельных участках у Ждановічах і Ратамцы вызваліць з-пад арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031