Знайсці
17.02.2021 / 18:07РусŁacБел

Асудзілі ўсіх 59 затрыманых на канцэрце гурта «Разбітае сэрца пацана»

Асудзілі ўсіх 59 затрыманых на канцэрце гурта «Разбітае Сэрца Пацана». 660 сутак і 13 050 рублёў на ўсіх, паведамілі праваабаронцы.

Увечары 13 лютага на базе адпачынку «Огонёк» пад Смалявічамі, дзе праходзіў канцэрт РСП («Разбітае сэрца пацана»), Ok-Band і спявачкі Lear, затрымалі 68 чалавек. За гэтыя дні асудзілі ўсіх 59 чалавек, якіх даставілі ў жодзінскі ІЧУ да суда. Справы разглядалі суддзі Салігорска, Лагойска, Барысава і Жодзіна.

Усе атрымалі максімальнае пакаранне: 15 сутак або 30 базавых. У выніку 44 чалавекі будуць адбываць 15-суткавы арышт, а 15 чалавек былі аштрафаваныя на 30 базавых (870 рублёў).

Былі затрыманы цэлыя сем'і. Напрыклад, трое членаў сям'і Грыгаровічаў атрымалі па 15 сутак. Аляксей і Дар'я Аляксеевы сустрэнуцца толькі праз 15 дзён, як і Таццяна і Іван Котавы. А ў сям'і Пяхотаў дзве жанчыны атрымалі па 30 базавых, а двое мужчын па 15 сутак.

У выніку канцэрт каштаваў удзельнікам 660 сутак (1 год і 8 месяцаў) і 13 050 рублёў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930