Знайсці
17.02.2021 / 15:42РусŁacБел

Мінск западозрыў расійскія кампаніі ў жаданні сарваць дамову аб перавалцы

У Мінску дапускаюць, што пагадненне Міністэрстваў транспарту Беларусі і Расіі аб перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія парты можа так і не быць падпісана, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца з беларускага боку, блізкая да перамоў.

«Падпісанне пагаднення знаходзіцца пад пагрозай зрыву з-за расійскіх кампаній, якія спрабуюць ухіліцца ад пакетнага фармату ўгоды. Праблема ў тым, што без сінхроннага падпісання Пагаднення і кантрактаў з аператарамі ўсе дамоўленасці ў гэтай сферы банальна трансфармуюцца ў аднабаковую форму абавязацельстваў з беларускага боку», — сказаў ён.

Меркавалася, што міністры транспарту Віталь Савельеў і Аляксей Аўраменка падпішуць гэтае пагадненне 15 лютага.

Аднак у той дзень у Мінтрансе Беларусі сказалі, што падрыхтоўка да падпісання зацягнулася і меркаваная сустрэча міністраў адкладаецца. У прыватнасці, зацягнуліся «ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па падрыхтоўцы да падпісання пагаднення». Акрамя таго, на той момант не былі гатовыя і кантракты з расійскімі аператарамі партовых тэрміналаў у Пецярбургу і Усць-лузе і з чыгуначным аператарам. У Мінску адзначылі тады, што гэтыя дакументы павінны быць падпісаны адначасова з міжведамасным пагадненнем.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера