Знайсці
17.02.2021 / 13:45РусŁacБел

Кітай абагнаў ЗША і стаў галоўным гандлёвым партнёрам ЕС

У 2020 годзе Кітай абагнаў ЗША і цяпер з'яўляецца найвялікшым гандлёвым партнёрам для еўрапейскіх краін.

Фота Depositphotos.com

Хоць на пачатку 2020 года эканоміка Кітая перажывала спад праз пандэмію, эканамічнае аднаўленне краіны пазней у гэтым жа годзе павялічыла попыт на тавары ЕС.

У выніку тавараабарот паміж Кітаем і ЕС склаў $709 мільярдаў, у той час як тавараабарот ЗША і ЕС дасягнуў $671 мільярда.

Доўгі час Вялікабрытанія і ЗША былі галоўнымі экспартнымі рынкамі ЕС, але статыстыка паказала, што гандаль паміж гэтымі краінамі значна скараціўся за 2020 год, паведамляе BBC.

ЕС і Кітай збіраюцца пашыраць свае эканамічныя сувязі, а таксама павялічваць колькасць інвестыцыйных пагадненняў, што забяспечыць еўрапейскім кампаніям большы доступ на кітайскі рынак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930