Знайсці
17.02.2021 / 12:49РусŁacБел

Nestlé пачне вырабляць веганскі KitKat

Швейцарская кампанія Nestlé падтрымлівае глабальную тэндэнцыю да харчавання на расліннай аснове, таму стварыла веганскую версію свайго папулярнага батончыка KitKat.

Фота CNN

Кампанія абяцае, што новая версія батончыка KitKat V захавае «ідэальны баланс паміж хрумсткай вафляй і шакаладам». Замест звычайнага малака, якое было ключавым інгрэдыентам шакаладу KitKat, будзе выкарыстоўвацца рысавае.

Веганскі батончык з’явіцца сёлета спачатку ў некаторых краінах, а пасля яго будуць распаўсюджваць ва ўсім свеце, паведамляе CNN.

«Смак быў ключавым фактарам пры распрацоўцы шакаладу на расліннай аснове для нашага новага веганскага KitKat, — сцвярджае Луіз Барэт, кіраўніца Тэхналагічнага цэнтра кандытарскіх вырабаў Nestlé. — Мы імкнуліся стварыць смачную веганскую альтэрнатыву, якая б не саступала арыгінальнаму KitKat».

Харчаванне на расліннай аснове становіцца ўсё больш папулярным, і вядомыя харчовыя брэнды пачынаюць гэта ўлічваць. У 2019 годзе кампанія Mars запусціла веганскую версію сваіх шакаладных батончыкаў. Іншыя вытворцы, напрыклад, Lindt і Cadbury, нядаўна пачалі вырабляць веганскія цукеркі.

«Адбываецца паступовая харчовая рэвалюцыя, якая змяняе тое, што ядуць людзі. Мы імкнёмся падтрымліваць гэты працэс і пашыраць разнастайнасць раслінных прадуктаў», — заяўляюць прадстаўнікі Nestlé.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930