Знайсці
17.02.2021 / 12:03РусŁacБел

На Сіцыліі прачнуўся вулкан Этна — струмені лавы падбіраюцца да горада

Актыўнасць вулкана Этна на Сіцыліі працягвае ўзмацняцца з панядзелка, 16 лютага, з паўднёва-ўсходняга кратара вырвалася вялікае воблака дыму і попелу, а па схілах палілася вогненная лава.

Шматлікія відэа і фота пачалі распаўсюджвацца па сацыяльных сетках у аўторак вечарам — і яны ўражваюць. 

У Катаніі — горадзе-порце ля падножжа вулкана, дзе пражывае каля 300 тысяч чалавек, — дамы і машыны засыпае попелам, наступствамі дзеляцца мясцовыя жыхары. Аэрапорт горад з-за актыўных вулканічных выкідаў часова спыніў працу — слуп попелу дасягае кіламетра.

Адзін з самых буйных вулканаў на зямлі прачнуўся ў сярэдзіне студзеня. Толькі з 1950 года ён вывяргаўся некалькі дзясяткаў разоў. Першае гістарычна даказанае вывяржэнне Этны здарылася ў 1226 годзе да н. э. Наогул жа навукоўцы мяркуюць, што Этна, якая знаходзіцца на стыку Афрыканскай і Еўразійскай тэктанічных пліт, стала актыўнай прыкладна 300 тысяч гадоў таму.

Фота з сацыяльных сетак

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930