Знайсці
16.02.2021 / 18:15РусŁacБел

Рэжысёра Сідорчыка асудзілі да трох гадоў хіміі

Суд Маскоўскага раёна Мінска 16 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе супраць 31-гадовага палітзняволенага рэжысёра, акцёра і паэта Ігната Сідорчыка. Падставай для крымінальнай справы стаў створаны Ігнатам тэлеграм-чат «Прагулка», які сілавікі выявілі ў яго тэлефоне 10 жніўня. У ім Ігнат паклікаў сваіх сяброў сустрэцца 9 жніўня і распавядаў ім, у тым ліку, як карыстацца проксі серверам і праграмамі ў выпадку блакавання інтэрнэту. Таксама яго абвінавачваюць у блакаванні руху ўвечары пасля выбараў каля кінатэатра «Беларусь» у Мінску. Суддзя Юрый Машкетаў прызнаў Ігната вінаватым па ч.1 арт. 342 КК і асудзіў да трох гадоў хіміі, паведамляюць праваабаронцы.

Дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе падтрымліваў пракурор Дзмітрый Падліпскі. 

Віну Ігнат прызнаў часткова: толькі пацвярджае тое, што стварыў чат «Прагулка».

За кратамі Ігната ўтрымлівалі паўгода, а пасля абвяшчэння прысуду вызвалілі ў зале суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930