Знайсці
16.02.2021 / 14:30РусŁacБел

Расійскія навукоўцы кажуць, што вакцыны «Спадарожнік V» і «Эпіваккарона» ўстойлівыя да брытанскага штаму

Спецыялісты расійскага навуковага цэнтра вірусалогіі і біятэхналогіі «Вектар» пацвердзілі эфектыўнасць расійскіх вакцын «Спадарожнік V» і «Эпіваккарона» ў дачыненні да брытанскай мутацыі каранавіруса.

Аб гэтым журналістам у аўторак паведамілі ў прэс-службе Расспажыўнагляду, піша ТАСС.

«У рамках спецыяльна праведзенага параўнальнага даследавання спецыялісты «Вектара» паказалі эфектыўнасць вакцын «Спадарожнік V» і «Эпіваккарона» ў дачыненні да брытанскага варыянту каранавіруса.

Абарончы эфект быў прадэманстраваны ў рэакцыях нейтралізацыі з выкарыстаннем сыроватак, атрыманых ад людзей, прышчэпленых вакцынамі», і якія змяшчаюць антыцелы да віруса SARS-CoV-2», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што сыроваткі прышчэпленых грамадзян эфектыўна нейтралізавалі як брытанскі варыянт каранавіруса, так і звычайны.

Цікава, што «Вектар» і распрацаваў «Эпіваккарону».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера