Знайсці
16.02.2021 / 14:01РусŁacБел

Саліст гурта «Разбітае сэрца пацана» атрымаў 15 сутак

Дзяніс Тарасенка, які выступаў на канцэрце пад Смалявічамі 13 лютага, атрымаў 15 сутак, паведаміў тэлеграм-канал «Спісы Акрэсціна».

МУС

Таксама 15 сутак атрымалі музыкі Алег Карпенка, Сяргей Іваноў і Дзяніс Птушка, удзельнікі кавер-гурта OK-band, які таксама павінен быў выступаць на канцэрце.

Учора на 15 сутак асудзілі акцёра і ўдзельніка гурта «Разбітае сэрца пацана» Паўла Гарадніцкага.

Нагадаем, што на канцэрце пад Смалявічамі ў суботу былі затрыманыя 68 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера