Знайсці
15.02.2021 / 22:13РусŁacБел

«Брытанскі» штам каранавіруса прызналі больш смяротным

Штам каранавіруса SARS-CoV-2, выяўлены ў Вялікабрытаніі, паводле папярэдніх даных, часцей прыводзіць да шпіталізацыі і смерцяў у тых, хто заразіўся. Пра гэта сведчаць даныя, сабраныя кансультатыўнай групай па новых і рэспіраторных вірусах (NERVTAG) пры ўрадзе Вялікабрытаніі, піша The NYT.

Група апублікавала статыстыку, якая пацвярджае вялікую смяротнасць новага штаму. Усяго ў справаздачы сабраныя даныя ад дзевяці навукова-даследчых медыцынскіх арганізацый.

Так, паводле Лонданскай школы гігіены і трапічнай медыцыны, у заражаных новым штамам каранавіруса імавернасць смерці ў 1,58 — 1,71 раза большая, чым у тых, хто заразіўся «звычайным» SARS-CoV-2. Лонданскі Імперскі каледж ацаніў смяротнасць ад «брытанскага» штаму ў 1,29 — 1,36 раза вышэй, універсітэт Эксецер — у 1,7 раза.

У сярэднім рызыка смерці пры заражэнні «брытанскім» штамам каранавіруса вышэйшая ў 1,53 раза.

Найбольш прыкметна адноснае павелічэнне смяротнасці ва ўзроставай групе 55+ гадоў. Сярод людзей, малодшых за 55, распаўсюджванне «брытанскага» штаму не аказвае істотнага ўплыву на смяротнасць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера