Знайсці
15.02.2021 / 15:58РусŁacБел

На Занзібары зламаўся ўкраінскі самалёт з 180 турыстамі. Там ёсць і беларусы

Каля 180 украінскіх турыстаў завіслі на Занзібары, дзе зламаўся самалёт. Гаворка ідзе пра рэйс PQ6972 авіякампаніі SkyUp. Ён павінен быў вылецець у Кіеў яшчэ 13 лютага ў 12:50, паведамляе «Украінская праўда».

Занзібар, тыповая карцінка. Фота з lifeistravel.com.ua

Сярод турыстаў ёсць таксама грамадзяне Беларусі, паведамляюць пасажыры.

Занзібар (Танзанія) карыстаецца папулярнасцю сярод турыстаў падчас пандэміі каранавіруса.

Некалькі пасажыраў паведамілі, што мінулай ноччу не ўсім забяспечылі гасцініцу. А тыя, каму жыллё ўсё ж далі, скардзіліся на дрэнныя ўмовы.

«Мы спачатку начавалі на вуліцы, спалі на траве, а затым групу пасажыраў, у якой я быў, засялілі ў жудасны гатэль у небяспечным раёне Занзібар-сіці побач з мясцовым клубам і бардэлем», — распавёў жыхар Кіева Аляксей Бяспалаў.

У панядзелак 15 лютага, па яго словах, пасажыраў усё ж сталі развозіць у іншыя гасцініцы групамі па 20-30 чалавек.

У Instagram адна з турыстак абуралася, што часам спаць прыходзілася на падлозе, у тым ліку дзецям. Скардзілася таксама на перабоі з харчаваннем.

Тураператар JoinUp і авіяперавозчык запэўніваюць, што далі ўсім турыстам добрыя ўмовы.

Цяжкасці з засяленнем тлумачаць высокім сезонам на Занзібары, а затрымку з вылетам — каранавіруснымі абмежаваннямі, з-за якіх складана арганізаваць новы рэйс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера