Знайсці
15.02.2021 / 16:02РусŁacБел

Сетка крамаў «Бігз» банкрутуе, яе паміж сабой падзеляць «Суседзі» і «Еўраопт»

Дні існавання крамаў «Бігз» (кампанія «Баніяр») палічаныя. Крыніцы ў бізнэс-колах паведамілі «Нашай Ніве», што сетка закрываецца.

«У гісторыі з «Бігзам» няма палітыкі. Банальнае банкруцтва праз даўгі, арэнду і агульную неэфектыўнасць», — сказалі абазнаныя людзі са сферы гандлю.

Чытайце. «Кампанію мы выразаем»: затрыманы ўласнік крамаў «Грын» і ГЦ «Скала» Генадзь Кірэйкаў

У сетку «Бігза» да нядаўняга часу ўваходзілі сем аб'ектаў. Гэта гіпермаркет на «Экспабеле» (першы гіпермаркет Беларусі, адкрыты ў 2005 годзе), супермаркет у гандлёвым цэнтры Palazzo, кругласуткавыя крамы на Лагойскім тракце, праспектах Дзяржынскага і Машэрава, вуліцы Кальварыйскай, а таксама міні-маркет на вуліцы Жудро.

Крамы на Машэрава і Жудро ўжо закрытыя, у некаторых іншых пакупнікі бачаць паўпустыя паліцы і рэшту тавару.

Удзельнікі рынка мяркуюць, што некалькі крамаў забяруць сабе «Суседзі», астатнія адыдуць «Еўраопту». А вось гіпермаркет «падвіс» і пакуль не мае пакупніка. 

Таксама незразумела, што будзе з даўгамі.

«У «Бігза» была істотная памылка ў пазіцыянаванні, важным для рытэйла. Яны сябе ніяк не пазіцыянавалі — не зразумела было, танныя яны ці дарагія, што ўнікальнага прадаюць? Вось народ да іх і не пайшоў», — лічыць аналітык са сферы.

Гаспадарамі кампаніі лічыліся Наталля Лукомская (30%), Аляўціна Лукомская (23%) і Барыс Лукомскі (10%). Некаторыя з іх знаходзяцца за мяжой. Карэспандэнт «Нашай Нівы» не змог звязацца з імі, каб атрымаць аператыўны каментар.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера