Знайсці
14.02.2021 / 14:36РусŁacБел

МУС пра разгон канцэрта пад Смалявічамі: Актывісты дэструктыўных тэлеграм-каналаў сабраліся пад выглядам вечарынкі

Прэс-служба МУС адрапартавала аб затрыманні дзясяткаў людзей на музычнай вечарынцы пад Смалявічамі. Нагадаем, позна ўвечары 13 лютага на базе адпачынку «Аганёк» у пасёлку Сокал Смалявіцкага раёна сілавікі затрымалі ўдзельнікаў і гледачоў канцэрта беларускіх гуртоў РСП («Разбітае сэрца пацана»), Panska Moc і Ok-Band.

У МУС паведамілі, што супрацоўнікі міліцыі спынілі «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства з выкарыстаннем бчб-сімволікі». На думку міліцыі, «пад выглядам музычнай вечарынкі на аздараўленчай базе каля Смалявічаў сабраліся актывісты дэструктыўных тэлеграм-каналаў».

Усяго было затрымана 68 чалавек, уключаючы непаўналетніх. На дарослых складзеныя пратаколы за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, а ў дачыненні да бацькоў затрыманых падлеткаў праводзіцца праверка па факце невыканання імі абавязкаў па выхаванні дзяцей.

На гэты момант дзесяць чалавек адпусцілі (непаўналетніх і тых, у каго на ўтрыманні малалетнія).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера