Знайсці
14.02.2021 / 13:06РусŁacБел

Польшча пачне выдачу экспрэс-віз беларусам

Міністэрства замежных спраў Польшчы мае намер выдаваць экспрэс-візы для людзей, якія будуць працаваць у Польшчы. Першымі новай працэдурай скарыстаюцца жыхары Беларусі, піша Rzeczpospolita.

Цяпер іншаземец, што хоча атрымаць польскую візу, павінен дачакацца сустрэчы ў консульстве. Часам на гэта сыходзяць тыдні ці нават месяцы. Выдача нацыянальных віз міністрам замежных спраў будзе хутчэйшай. Гэта стане магчымым дзякуючы папраўкам у закон аб іншаземцах, якія ўступілі ў сілу 9 лютага. Службовыя асобы ў Варшаве будуць мець тыя ж інструменты для прыняцця рашэнняў аб выдачы візы, што і консулы, каб зрабіць працэс максімальна эфектыўным. Гэта тычыцца як турыстычных, так і працоўных віз.

Ад новага рашэння выйграюць у асноўным польскія працадаўцы. Беларусь стане першай краінай, жыхары якой змогуць скарыстацца гэтай новай працэдурай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера